Анатоль Лябедзька падае ў суд на КДБ

2011 2011-10-25T16:51:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менавіта такім чынам палітык збіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны следчымі падчас арышту ўначы 19 снежня.

З зімы мінулага года лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі праходзіў абвінавачаны па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску пасля снежаньскіх выбараў прэзідэнта Беларусі. У жніўні справу супраць палітыка следчыя вымушаныя былі закрыць, але пашпарт лідару АГП да гэтага часу так і не вярнулі, не тлумачачы прычынаў.

Больш за тое, у парушэнне Закону аб зваротах грамадзянаў, следчыя нават не адказваюць на афіцыйныя запыты Лябедзькі адносна лёсу свайго галоўнага дакумента. У сувязі з гэтым палітык мае намер накіраваць скаргу ў суд.

- Улічваючы, што КДБ проста ігнаруе мае звароты, як грамадзяніна РБ у гэтую інстанцыю. Я ўсё ж такі прыняў рашэнне звяртацца туды, што называецца, судовай сістэмай. Першым крокам будзе зварот да Лукашэнкі, таму, што старшыня КДБ прызначаецца ім і непасрэдна падпарадкоўваецца яму. Калі і ён не ў стане вырашыць гэтае пытанне, пытанне выканання Канстытуцыі, тады звяртаюся у суд.

У сувязі з адсутнасцю пашпарта, па словах палітыка, ён фактычна быў пазбаўлены легальнай магчымасці выязджаць за межы краіны, а таксама абараняць свае правы ў дзяржаўных органах у самой Беларусі.

Нагадаем, што з-за адсутнасці пашпарта Анатолю Лябедзьку да гэтага часу не дазваляюць забраць нават уласны нацельны крыжык, які быў адабраны ў палітыка ў СІЗА КДБ 19 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international