Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу патрабуюць ад міністра інфармацыі тлумачэнняў адносна прыпынення "БДГ" и "БДГ. Для служебного пользования". Па такія ж тлумачэнні Кіраўнік камітэта АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Фраймут Дувэ звярнуўся да беларускага міністра замежных справаў.

2003 2003-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29-га траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў В. Абрамава і А. Нарэйка звярнуліся да старшыні Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу В. Ліпкіна з просьбай звярнуцца да міністра інфармацыі М. Падгайнага па тлумачэнні адносна сітуацыі вакол "БДГ". Дэпутаты лічаць неабходным запатрабаваць ад сп. Падгайнага пісьмовых тлумачэнняў на імя Камісіі, а таксама хочуць запрасіць яго на сустрэчу дэпутатаў з прадстаўнікамі ўраду 30-га траўня.

Акрамя гэтага, дэпутаты просяць сп. Ліпкіна звярнуцца ў Галоўнае экспертна-прававое ўпраўленне Палаты прадстаўнікоў па юрыдычную экспертызу сітуацыі вакол "БДГ".
Кіраўнік камітэта АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Фраймут Дувэ звярнуўся да беларускага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава па тлумачэнні адносна прыпынення 29.05.2003 выхаду недзяржаўных выданняў "Белорусская деловая газета" і "БДГ. Для служебного пользования".

30-га траўня кіраўнік камітэта АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Фраймут Дувэ звярнуўся да беларускага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава па тлумачэнні адносна прыпынення 29.05.2003 выхаду недзяржаўных выданняў "Белорусская деловая газета" і "БДГ. Для служебного пользования".
У сваім пасланні сп. Дувэ падкрэслівае, што выступае супраць "дадатковай абароны" афіцыйных чыноўнікаў, у тым ліку і прэзідэнта. Ён упэўнены, што ўладныя асобы "павінныя навучыцца талерантна ставіцца да крытыкі ў свой адрас, у тым ліку і з боку медыяў..." Ф. Дувэ выказвае заклапочанасць сітуацыяй, у якой апынуліся некалькі беларускіх выданняў (у тым ліку "Вечерний Столин" і "Навінкі"). На яго думку, беларускае кіраўніцтва выкарыстоўвае дзейны закон аб друку для ўціску свабоды прэсы ў Беларусі. Ф. Дувэ заклікае Беларусь узгадаць пра падпісаныя ёй у рамках АБСЕ дамоўленасці адносна свабоды прэсы.
Паводле інфармацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international