Руху «За Свабоду» адмоўлена ў рэгістрацыі

2011 2011-10-25T16:28:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі менскага гарадскога аддзялення руху «За Свабоду».

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня аддзялення «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

Па ягоных словах, сярод дакументаў, якія трэба падаваць ва ўпраўленне юстыцыі, ёсць дзве паперы. «Адна з іх - заява на рэгістрацыю, якую падпісваюць тры сябры кіруючага органа. У нашым выпадку гэта рада руху «За Свабоду». Другая - рашэнне рады аб прадастаўленні тром сябрам арганізацыі права прадстаўляць інтарэсы арганізацыі ў рэгіструючых і судовых органах. Нам адмовілі на падставе таго, што тры сябры рады, якія падпісалі заяву на рэгістрацыю, і тры сябры, якія маюць права прадстаўляць арганізацыю, - не адныя і тыя ж людзі», - сказаў Мельяшкевіч.

Як адзначыў актывіст, у законе патрабаванне аб тым, каб заяву аб рэгістрацыі арганізацыі і прадстаўленне арганізацыі ў органах улады падпісвалі адныя і тыя ж людзі, не прадугледжанае. «Мінюст, такім чынам, пашырае і дадумвае палажэнні закона. Уласна кажучы, трактуе закон, на што права не мае», - лічыць старшыня аддзялення.

Адмова будзе абскарджаная ў судзе, бо, на думку Мельяшкевіча, «тыя пытанні, на якія паказана ў рашэнні калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама, не ўтрымліваюць у сабе парушэнняў ні закона «Аб грамадскіх аб'яднаннях», ні інструкцыі Мінюста аб парадку афармлення і разгляду дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй грамадскіх аб'яднанняў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international