У Салігорску над будынкам гарвыканкаму быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг

2006 2006-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба салігорскага "Маладога Фронту", ужо трэці бела-чырвона-белы сьцяг за гэты тыдзень быў вывешаны ў горадзе актывістамі моладзевай арганізацыі. Мінулы раз яго ўзьнялі на пяціпавярхоўцы ля крамы "Цэнтральны", да гэтага - на галоўнай плошчы горада, ля помніка Леніну. Цяпер сьцяг зьявіўся на будынку салігорскага гарвыканкама.

Сьцаг быў вывешаны ў начы на даху гарвыканкама Салігорска каля афіцыйных "дзяржсымболік". На гэтым мейсцы бел-чырвона-белы сьцаг знаходзіўся да восьмай гадзіны раніцы (на дадзены момант дакладна не вядома, ці зьнялі яго). Пасьля зьяўленьня нацыянальнага сьцяга колькі дзён таму ля помніка Леніну міліцыянты абрэзалі вяроўку на флагштоку, што не спыніла патрыётаў.

-- Хваля прэтэста на Беларусі расьце. Салігорск толькі адзін з прыкладаў. Па горадзе ходзяць розныя чуткі. Людзі ўжо даўно заўважылі, што амаль штодня адбываюцца нейкія акцыі: запальваюцца сьвечы, з`яўляюцца расьцяжкі, сьцягі, людзі выходзяць на плошчу, распаўсюдзваюцца лістоўкі ды незалежная прэса, ідуць жалабы і лісты ў арганізацыі.

Здзіўляе ўпартасьць нашых уладаў, якія, ці то по глупству, ці то ад страху, не жадаюць разумець, што а ніякімі штрафамі па чатыры мільёны шэсцьсот пяцьдзесят тысяч рублёў, а ніякімі арыштамі хвалю народнага, асабліва моладзевага, пратэсту спыніць не магчыма, - кажа адзін з маладафрантоўцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international