Зміцер Шурхай зноў абскарджвае абвінавачанне ў “брыдкаслоўі”

2011 2011-10-25T15:10:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shurhaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай падаў скаргу ў абласны суд, каб той адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі.

Шурхай быў затрыманы ў родным горадзе 28 чэрвеня, напярэдадні чарговай “маўклівай” акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго нібыта ў брыдкаслоўі, а суд Маскоўскага раёна Брэста пакараў адміністратыўным арыштам на 7 сутак. Пасля адбыцця пакарання актывіст БХД абскардзіў гэтае рашэнне ў абласным судзе, які накіраваў справу на новы разгляд. У выніку напачатку верасня той жа суд Маскоўскага раёна апраўдаў палітыка, аднак на гэты раз скаргу падаў начальнік мясцовага РАУС Ігар Жыгалаў. Пасля разгляду скаргі міліцэйскага кіраўніка раённы суд паўторна прызнаў актывіста вінаватым у нецэнзурнай лаянцы.

Як паведаміў Зміцер Шурхай, дамагчыся прызнання невінаватасці ў брыдкаслоўі ёсць для яго прынцыповым учынкам паслухмянага верніка, які ўвогуле не ўжывае нецэнзурных словаў. “Гэтае абвінавачванне закранае мой гонар і годнасць, я гатовы прайсці ўсе інстанцыі і дайсці да міжнародных, але не пагаджуся з той хлуснёй, якую супраць мяне выстаўляюць”, - кажа брэсцкі актывіст БХД.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international