viasna on patreon

"Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд

2011 2011-10-25T14:54:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд, просячы праверыць некаторыя нарматыўныя акты. "Плятформа" спадзяецца, што гэтыя нарматывы не адпавядаюць канстытуцыйнаму праву беларускіх грамадзянаў на атрыманьне юрыдычнай дапамогі.

Падставай для звароту стала парушэньне канстытуцыйнага права асуджанага Зьмітра Дашкевіча на атрыманьне юрыдычнай дапамогі ў пэрыяд з чэрвеня па 19 верасьня 2011 г. На той час Дашкевіч утрымліваўся ў Горацкай папраўчай калёніі. Цяпер, як вядома, ён знаходзіцца ў ПКТ у Глыбоцкай калёніі.

Паводле адвакатаў асуджанага, да іх неаднойчы даходзілі сыгналы адносна жаданьня Зьмітра Дашкевіча атрымаць юрыдычную дапамогу, і таму яны неаднаразова спрабавалі наведаць свайго падабароннага ў Горках. Але кожны раз, як адвакаты прыяжджалі ў калёнію, адміністрацыя ПК-9 адмаўляла ім у спатканьні. Матывавалася гэта адсутнасьцю пісьмовай заявы ад асуджанага, якая нібыта патрабуецца ў адпаведнасьці з адпаведнымі нарматыўнымі актамі.

Пры гэтым супрацоўнікі калёніі не паведамлялі Дашкевічу, што ў калёнію прыбылі адвакаты, і не прапаноўвалі яму напісаць адпаведную заяву. Такім чынам, адзанчаюць прадстаўнікі «Плятформы» канстытуцыйнае права асуджанага на юрыдычную дапамогу парушалася.

Па фактах адмовы ў спатканьнях адвакаты зьвярталіся са скаргамі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС і пракуратуру па Магілёўскай вобласьці.

У адказах кожны раз тлумачыліся дзейныя нарматывы і цалкам ігнараваўся артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб правах грамадзянаў на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны сваіх правоў і свабодаў.

Такім чынам, рэалізацыя канстытуцыйнага права на атрыманьне прававой дапамогі ставіцца пад сумнеў і залежыць ад рашэньня адміністрацыі канкрэтнай калёніі, канстатуецца ў звароце ІПУ "Плятформа".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства