Мінюст Беларусі не прызнаў новага старшыню МГКА

2011 2011-10-25T12:22:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла прэс-служба ведамства, Міністэрства юстыцыі Беларусі прыпыніла дзеянне рашэнняў агульнага сходу членаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў аб прызначэнні новага старшыні, якое прайшло 22 кастрычніка.

У Міністэрства юстыцыі паступіў шэраг зваротаў, якія паказваюць, што пры правядзенні агульнага сходу членаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў дапушчаны шэраг парушэнняў асноўных патрабаванняў Рэгламенту агульнага сходу, якія прадугледжваюць парадак яго правядзення і абрання старшыні калегіі адвакатаў.

Улічваючы выкладзенае, на падставе артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры» пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі прыпынена дзеянне рашэнняў агульнага сходу членаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, прынятых 22 кастрычніка 2011. У цяперашні час праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international