Барысаў: страйк спынены, абяцаюць павышэння зарплаты

2011 2011-10-25T11:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве страйк камунальнікаў скончыўся каля адзінаццаці гадзін раніцы ў аўторак. Такім чынам, працягваўся ён трохі больш за адзін працоўны дзень.

«Нам абяцалі, што ўжо за кастрычнік мы атрымаем зарплату больш на дваццаць працэнтаў, - распавядаюць пратэстоўцы. - І павышацца на 20 працэнтаў заробак будзе штомесяц. Акрамя таго, нам дадуць яшчэ па 500 тысяч «​​на пакупку агародніны». Аказваецца, нам, як і бюджэтнікам належыць іх атрымаць».

У адзінаццаць раніцы работнікі спецаўтагаспадаркі і “Зелянбуда” прыступілі да працы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства