Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў

2011 2011-10-25T10:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў, які супрацоўнічае з незалежным барысаўскім сайтам ex-Press.by, быў затрыманы сёння каля дзевяці гадзін раніцы на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі, дзе другі дзень страйкуюць працаўнікі.

Страйкоўцы прыйшлі сёння а восьмай гадзіне раніцы ў спецаўтагаспадарку, каб працягнуць «сядзячы» страйк. Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў праводзіў здымку. У хуткім часе туды прыехаў дырэктар Барысаўскага УП «Жыллё» Мікалай Шархун ў суправаджэнні двух маёраў міліцыі. Адзін з іх - маёр Волкаў - затрымаў Зянкова і правёў у Барысаўскае РУУС «для высвятлення асобы».

Як паведаміў Аляксандр па мабільным тэлефоне, у міліцыі ў яго адабралі апаратуру. Пасля гэтага сувязь абарвалася, тэлефон на дадзены момант адключаны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international