НДА звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд па справе спрэчных зменаў у заканадаўства

2011 2011-10-25T10:25:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка ў Канстытуцыйны Суд перададзены калектыўны зварот ад імя дваццаці шасці беларускіх няўрадавых арганізацыяў. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадзкасці тымі зьменамі, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”).

Заяўнікі заклікаюць Канстытуцыйны Суд на этапе папярэдняга канстутцыйнага кантролю, які ажыццяўляецца гэтым органам пасля прыняцця законаў Палатай прадстаўнікоў і іх зацвярджэння Саветам Рэспублікі перад падачай іх на падпісанне прэзідэнту, скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі і не дапусціць значнага парушэння канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў у сувязі з новымі заканадаўчымі актамі.

У прыватнасці ў калектыўным звароце прыводзяцца канкрэтныя выпадкі супярэчання нормаў новых законаў нормам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, а таксама нормам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у частцы свабоды сходаў і свабоды асацыяцыяў. На падставе падрабязнага аналізу права ў каліктыўным звароце робіцца выснова аб неабходнасці прызнаць не адпавядаючымі Канстытуцыі Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і Закон “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”.

Аўтары звароту выказваюць надзею, што ацаніўшы канстытуцыйнасць дадзеных законаў, суд накіруе вектар развіцця канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь на папярэджанне парушэнняў канстытуцыйнасці ў нарматворчасці, выключэнне магчымых негатыўных сацыяльных вынікаў дзеяння норм законаў, якія супярэчаць Канстытуцыі, недапушчэнне скажэння канстытуцыйна-прававога сэнсу ў праваўжывальнай практыцы.

Сярод арганізацыяў, якія далучыліся да звароту ў Канстытуцыйны суд - Рэспубліканскае правабарончае грамадскае аб’яднанне  “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Цэнтр прававой трансфармацыі, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Рух “За свабоду”, Магілёўскі праваабарончы цэнтр, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Мір для ўсіх”, Грамадскае аб’яднанне “Экадом”, а таксама іншыя няўрадавыя арганізацыі. 

Канстутцыйны Суд робіць заключэнне аб канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю у пяцідзённы тэрмін з дня паступлення закона ў Канстытуцыйны Суд. Судовая вытворчасць па гэтай катэгорыі справаў вядзецца ў пісьмовай форме, а выніковае рашэнне афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента. Пасля гэтага ў заканатворчым працэсе пачынаецца стадыя падпісання закона кіраўніком дзяржавы, пасля чаго закон можа быць афіцыйна апублікаваны і ўступіць у сілу.

Поўны тэкст звароту (па-руску) можна прачытаць у далучаным файле.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international