У Віцебску на 15 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны моладзевы актывіст Іван Сьпірын

2006 2006-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 чэрвеня суд разгледзеў справу Івана Сьпірына, затрыманага каля амфітэатру 17 чэрвеня. Яму было прад'яўлена абінавачаньня ў “дробным хуліганстве” і “непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі”, якое выявілася ў тым, што хлопец пратэставаў супраць агляду асабістых рэчаў. Судзьдзя Валянціна Міхасёва пакарала яго 15 суткамі арышту, які ён мусіць адбыць у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства