Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)

2011 2011-10-24T19:57:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-zatrymannie-24.10.11-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Максіма Вінярскага падчас акцыі салідарнасці. Кастрычніцкая пл., 24.10.11. Фота Радыё Свабода

Затрыманне Максіма Вінярскага падчас акцыі салідарнасці. Кастрычніцкая пл., 24.10.11. Фота Радыё Свабода

У выніку акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якую сёння на Кастрычніцкай плошчы сталіцы ладзілі актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, затрыманыя каардынатар гэтай ініцыятывы Максім Вінярскі і, верагодна, палітвязень Васіль Парфянкоў. Вінярскі дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна. Парфянкоў у суправаджэнні двух “ціхароў” едзе ў “сотцы”, звязацца з ім па тэлефоне не ўдаецца.

Вінярскі быў затрыманы супрацоўнікамі спецслужбы як толькі з’явіўся на плошчы, каля 19:00. “Мы праводзім і штодня будзем праводзіць акцыі на знак падтрымкі і салідарнасьці з палітвязьнямі” – Радыё Свабода цытуе словы Максіма, на якіх спецназаўцы абарвалі яго прамову і, нагадаўшы пра папярэджанні пра незаконнасць правядзення акцыі, заштурхалі яго ў аўтамашыну.

Актывіст быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна. Відавочна, на яго будзе складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП за арганізацыю акцыі і разгляд адміністратыўнай справы ў адпаведным райсудзе адбудзецца заўтра.

Васіль Парфянкоў, палітвязень, якога першым судзілі за дэманстрацыю 19 снежня 2010 года ў Менску, пасля завяршэння акцыі на прыпынку каля плошчы заўшоў ў гарадскі аўтобус па маршруце № 100, куды за ім зайшлі два супрацоўнікі ў цывільным. На тэлефанаванні хлопец доўгі час не адказваў.  

Пазней высветлілася, што Васіль Парфянкоў сапраўды быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія даставілі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе на той момант ужо знаходзіўся Максім Вінярскі. Парфянкова адпусцілі праз тры гадзіны без складання пратаколу.

Сёння на акцыю салідарнасці з палітвязнямі сабралася каля дзесятка чалавек, каля трох дзесяткаў журналістаў і, як заўсёды, шмат супрацоўнікаў спецслужбаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international