Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў

2011 2011-10-24T17:54:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-palit-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Аршанскай арганізацыі БХД у канцы мінулага тыдня расклеілі на рэкламных тумбах і шчытах у цэнтры Оршы некалькі дзесяткаў партрэтаў палітвязняў - Паўла Севярынца, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча.

Як растлумачыў аршанскі каардынатар БХД Яўген Анішчанка, гэтая акцыя ставіла перад сабой мэту прыцягнуць увагу жыхароў Оршы да праблемы існавання палітычных зняволеных у нашай краіне, а таксама прадэманстраваць, што ў Беларусі ёсць людзі і арганізацыі, якіх гэтая праблема не пакідае абыякавай.

Плакаты з партрэтамі правіселі ў горадзе да раніцы панядзелка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international