Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма

2011 2011-10-24T17:51:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў

Гісторыя з выдачай Віктару Сазонаву пастановы суда Ленінскага раёну Гародні пра тое, што яго аштрафавалі, дайшла да свайго завяршэння. Нагадаем, што праваабаронца быў аштрафаваны за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, з дапамогай якой Віктар Сазонаў інфармаваў грамадскасць гораду пра сітуацыю з крымінальнай справай кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. 23 жніўня Віктар Сазонаў быў затрыманы ў гарадскім парку імя Жылібера, у той жа дзень у праваабаронцы прайшлі ператрусы, з працоўнага памяшкання былі забраныя інфармацыйныя матэрыялы і два сістэмных блокі кампутара. 10 кастрычніка суддзя Ксенія Стасюкевіч засудзіла Сазонава да штрафу ў 21 базавую велічыню, што складае 735 тысяч беларускіх рублёў.

Віктар Сазонаў ніяк не мог дамагчыся атрымання копіі пастановы суда. У адказ на яго адпаведную заяву 14 кастрычніка была падрыхтаваная такая копія, але выслалі яе чамусьці толькі 20 кастрычніка, калі мінуў тэрмін абскарджання, пра што сведчыць штамп пошты. Віктар Сазонаў лічыць такое зацягванне высылання гэтай пастановы наўмысным.

Вялікую цікавасць выклікае і сама пастанова суда. У ёй падрабязна пералічаны некаторыя з забраных рэчаў – тыя, якія, паводле рашэння суда, падлягаюць знішчэнню (адмысловы спецвыпуск бюлетэню “Прэзумпцыя”, улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму”), а таксама тыя, якія мусіць быць вернуты міліцыяй (асобнікі беластоцкай газеты “Ніва”, кашулькі з выявай Алеся Бяляцкага). А вось пра забраныя пад час ператрусу сістэмныя блокі кампутараў не згадваецца зусім нічога.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international