За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі

2011 2011-10-24T14:12:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebskpalitviaz2f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося паседжанне па справе грамадскага актывіста Віталя Пратасевіча, які ўвечары 21 кастрычніка правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

Затрыманага судзіла Марына Домненка. Напачатку паседжання яна выдаліла з залы актывіста Васіля Такарэнку, які прасіў больш гучна зачытваць матэрыялы справы.

Згодна з міліцэйскім пратаколам, Пратасевіч публічна выказваў палітычнае патрабаванне, сфармуляванае на сайце «Хартыя-97», чым парушыў артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса.

Актывіст сваю віну не прызнаў і адзначыў, што не меў транспарантаў, а толькі трымаў у руках раздрукаваны партрэт палітзняволенага Андрэя Саннікава без аніякіх надпісаў. Пратасевіч стаяў моўчкі, лозунгаў не выкрыкваў, знаходзіўся адзін. Таму не лічыць, што такім чынам ён зладзіў недазволены пікет.

Але суддзя прызнала актывіста вінаватым і пакарала яго арыштам у 10 сутак.

Пасля заканчэння паседжання Пратасевіч адзначыў, што сваімі дзеяннямі хацеў падтрымаць людзей, якіх незаконна ўтрымліваюць за кратамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international