Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль

2011 2011-10-24T13:35:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trafimchyk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Трафімчык

Сяргей Трафімчык

Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргей Трафімчык накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Мастоўскага раёну.

Нагадаем, што 7 кастрычніка рэгіянальны лідар Руху "За Свабоду" па надуманай падставе (нібыта крадзеж грошай у адной з вёсак Мастоўшчыны) быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра. Міліцыянты паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу пракурора) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў. А на наступны дзень – 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу) актывіста апыталі ў мастоўскім РАУСе. Тады яму пагражалі крымінальнай справай паводле артыкулу за абразу прэзідэнта – у забраных матэрыялах міліцыянты ўгледзелі некалькі сатырычных малюнкаў.

Сяргей Тафімчык адказу з абласной пракуратуры пакуль не атрымаў. У скарзе ён робіць акцэнт на незаконныя дзеянні мастоўскай міліцыі, падкрэслівае, што яму не далі ніякіх папераў пра забраныя рэчы (у ліку іншага – нэтбук), ніякіх копіяў пратаколаў. Машыну яму дагэтуль не вярнулі, ніхто з мастоўскіх сілавых структураў пакуль не тэлефануе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international