На 150 базавых велічыняў альбо 4 мільёны 650 тысяч рублёў пакараная Хрысьціна Шацікава паводле трох артыкулаў КаАП – за хуліганства ў грамадзкім месцы, за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і за правядзеньне несанкцыянаванага пікету

2006 2006-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сотні людзей назіралі за тым, як супрацоўнікі міліцыі і пажарнай службы здымалі дзяўчыну з асьвятляльнай вежы каля летняга амфітэатру, на якой яна ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг. Дзяўчына прывязала сябе да парэнчаў, так што здымаць яе давялося гвалтам. Затрыманьне Крысьціны Шацікавай праходзіла вельмі жорстка: спэцназаўцы напачатку некалькі разоў ударылі яе па галаве, а потым зьвязалі рукі, замацавалі на ёй страховачны пас і пачалі спускаць уніз. Адзін спэцназавец трымаў яе за ногі, а другі, знаходзячыся зьверху, не дазваляў чапляцца рукамі за лесьвіцу ды біў па галаве.
Пасьля допыту ў пастарунку дзяўчыну давялося весьці ў шпіталь хуткай мэдычнай дапамогі, дзе ёй зрабілі ўкол ад высокага ціску. Рэшту ночы яна правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

19 чэрвеня адбылося судовае паседжаньне цягам амаль чатырох гадзінаў, на якім актывістцы было прад'яўлена абвінавачваньне адразу па тром артыкулам КаАП – за хуліганства ў грамадзкім месцы, за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. У выніку судзьдзя Валянціна Міхасёва абвесьціла прысуд: штраф памерам 150 базавых велічыняў, або 4 мільёны 650 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international