Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека пераклала на расейскую мову канчатковую справаздачу місіі АБСЭ па назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка

2006 2006-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік БДПІЧ АБСЭ Урдур Гуннарсдотцір паведаміў Радыё Свабодзе, што беларускі пераклад будзе гатовы празь некалькі дзён і таксама будзе разьмешчаны на сайце арганізацыі.
Асноўная выснова справаздачы палягае ў тым, што беларускія ўлады не забясьпечылі роўных умоваў для паўнавартаснага саперніцтва кандыдатаў на прэзыдэнта, не выконваліся грамадзянскія і палітычныя правы, прадстаўнікі апазыцыі сыстэматычна цярпелі ад ціску, затрыманьняў і арыштаў.
"У адносінах да кандыдатаў з боку органаў улады вырашальная перавага аддавалася дзейнаму прэзыдэнту Лукашэнку, што ставіла пад сумнеў гатоўнасьць уладаў паважаць палітычную канкурэнцыю на аснове роўнасьці перад законам і дзяржаўнай уладай".
Апрача таго, Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ апублікавала каля 50 канкрэтных рэкамэндацый беларускім уладам, як зрабіць выбарчы працэс празрыстым і сумленным.

Поўны тэкст справаздачы можна знайсьці па-расейску (у фармаце PDF) на адрасе:
http://www.osce.org/documents/odihr/2006/06/19393_ru.pdf

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international