Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)

2011 2011-10-24T11:26:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаліся суды над затрыманымі 21 кастрычніка трыма ўдзельнікамі акцыі салідарнасці. Дагэтуль вядомыя толькі два прозвішчы. Гэта Аляксандр Валанцэвіч і Сяргей Чаравяк з Салігорску.  Справу Валанцэвіча разглядаў суддзя Хадановіч. Ён пакараў актывіста на 7 сутак арышту. Чаравяк атрымаў 5 сутак.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” праз мегафон заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка. Праз некалькі секундаў пасля пачатку прамовы Валанцэвіча затрымалі і зацягнулі ў мікрааўтобус. Выходныяён правёў і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання пад вартай у ізалятары актывіст абвясціў галадоўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international