Аляксандра Страчука дапыталі па справе падпалу Дома правасуддзя

2011 2011-10-24T10:05:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padpal-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка, не застаўшы сябра Партыі БНФ Аляксандра Страчука дома, супрацоўнікі Кобрынскага РАУС патэлефанавалі яму на працу і тэрмінова загадалі прыйсці на допыт, паабяцаўшы выпісаць позву на месцы. Калі Страчук з’явіўся ў РАУС, то стала вядома, што яго будуць дапытваць па крымінальнай справе па ч.2 арт.339 (хуліганства) КК Беларусі.

Пытанні на трох старонках былі прысланы з Мінску, як паведамілі супрацоўнікі міліцыі. Але большасць пытанняў не тычылася непасрэдна крымінальнай справы. Напрыклад, было пытанне, сябрам якой партыі з’яўляецца Страчук, хто кіраўнік,  ці далучаны да кантакту ў інтэрнэце і з якімі групамі, як даўно быў у Мінску. І толькі апошнім пытаннем было, ці ведае актывіст, з чаго робіцца “кактэйль Молатава”.

Найбольш уразіла Аляксандра тое, што сярод гэтых аркушаў была папера з яго здымкам і аўтабіяграфічнымі дадзенымі.

Нагадаем, што ў ноч пасля вынясення прысуду Андрэю Саннікаву была спроба падпаліць Дом правасуддзя. У будынак кінулі некалькі «кактэйлаў Молатава». Агнём былі пашкоджаны дзверы службовага ўваходу. Па факце падпалу заведзена крымінальная справа па артыкуле “хуліганства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства