Жыхары Брэста дамагаюцца ад уладаў вырашэння транспартных праблем

2011 2011-10-24T09:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-rovary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры тысячы подпісаў за паляпшэнне ўмоў веласіпеднага руху і вырашэнне транспартных праблем перададзены ў Брэсцкі гарвыканкам актывістамі грамадскай кампаніі “За вела-Брэст”.

Збор подпісаў цягнуўся толькі дзесяць дзён, але жыхары горада даволі прыязна ставілся да ініцыятывы актывістаў, бо яна ўтрымлівае канкрэтныя дзеянні, што маглі б спрыяць  паляпшэнню сітуацыі на брэсцкіх дарогах. Як адзначыў кіраўнік кампаніі “За вела-Брэст” Уладзімір Красько, таксама станоўча адрэагавалі на першыя прапановы і прадстаўнікі ўладаў, але пакуль невядома, якія захады будзе рабіць гарвыканкам, каб транспартныя праблемы Брэста сапраўды вырашаліся. Адказ з гарвыканкаму трэба чакаць прыблізна праз месяц.

Самі актывісты грамадскай кампаніі прапануюць арганізаваць агульную сустрэчу як з прадстаўнікамі гарвыканкама, так і супрацоўнікамі ДАІ, і каб на гэтае мерапрыемства маглі трапіць прыхільнікі веласіпеднага руху і ўсе зацікаўленыя асобы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international