Актывісты кампаніі “Наш дом” нагадалі магілёўцам пра палітвязняў

2011 2011-10-24T09:34:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-palit-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка актывісты кампаніі “Наш дом” правялі вулічную акцыю, на якой распаўсюджвалі ўлёткі з прозвішчамі і фотаздымкамі палітвязняў.

“Мэтай акцыі было нагадаць жыхарам Магілёва пра лёс людзей, якія змагаліся за нашу свабоду і ў выніку пацярпелі за гэта, атрымаў розныя тэрміны зняволення”, - гаворыць грамадская актывістка Крысціна Шацікава.

“Усяго мы раздалі каля 500 такіх улётак. Людзі з цікавасцю іх бралі і разглядалі. У краіне існуе інфармацыйны голад, таму шмат хто нават і не ведае пра тое, што ў Беларусі ёсць палітвязні “, - гаворыць Крысціна.

Крысціна Шацікава адзначае, што актывісты “Наш дом” і надалей будуць інфармаваць магілёўцаў пра наяўнасць у краіне палітзняволеных, а таксама будуць спрабаваць спрыяць іх вызваленню і сачыць за тым, каб у турмах не парушаліся іхнія правы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international