Агляд парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі – травень 2003 году.

2003 2003-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У траўні 2003 году узмацніўся ціск з боку ўладаў на незалежныя сродкі масавай інфармацыі і грамадзкія арганізацыі. Пачаліся судовыя працэсы па зысках Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі няўгодных уладам уплавовых грамадзкіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць, непадкантрольную дзяржаве. Пры гэтым улады абмежавалі магчымасці ўдзелу прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў у судовых працэсах. У канцы месяца вынесеныя папярэджаньні недзяржаўным газетам, прыцягваліся да адказнасці журналісты. Парушаўся прынцып свабоды сумленьня.

1. Улады працягнулі кампанію па ліквідацыі няўгодных уплывовых грамадзкіх аб’яднаньняў.
Пачаліся і былі перанесеныя на больш позьнія тэрміны судовыя працэсы па зысках Міністэрства юстыцыі і абласных упраўленьняў юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкіх арганізацыяў.
Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша” – ліквідуецца за ажыццяўленьне выдавецкай дзейнасцьці без ліцэнзіі (у справе фігуруе зборнік беларускага фальклору, выдадзены на рызографе). Судовы працэс распачаўся – і адкладзены да разгляду адміністратыўнай справы кіраўніка арганізацыі Алеся Мілінкевіча.
Грамадзкае аб’яднаньне “Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьцья “Варута” (Баранавічы) – за выкарыстаньне ва ўнутранай дакументацыі арганізацыі скарочанай назвы аб’яднаньня. Судовы працэс пачаўся – і адкладзены з мэтай далейшага дасьледваньня матэрыялаў.
Да 9 чэрвеня адкладзены разгляд справы па зыску Упраўленьня юстыцыі Гомельскага гарвыканкаму па ліквідацыі Гомельскага абласнога гркамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.
На 2 чэрвеня прызначаныя слуханьні аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Моладзевы хрісьціянска-сацыяльны саюз” – за ажыцьцяўленьне дзейнасці, якая супярэць статуту (напрыклад, праграмы дапамогі бежанцам) і непрадастаўленьне ў Міністэраства юстыцыі спісу сяброў аб’яднаньня.
2. Ціск на праваабарончыя арганізацыі
27 траўня судзьдзя суда Ленінскага раёну г. Гродна А. Пракопчык не дапусьціў юрыстаў Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” у якасьці прадстаўнікоў у працэс па адміністратыўнай справе кіраўніка Гарадзенскага абласнога аб’яднаньня “Ратуша” Алеся Мілінкевіча. Судзьдзя спаслаўся на Дэкрэт №13 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які абмяжоўвае правы сяброў праваабарончых арганізацыяў на прадстаўніцтва ў судах.
3. Крымінальны перасьлед па палітычных матывах.
13 траўня Мінскі гарадзкі суд пакінуў без зьменаў прысуд па справе Аксаны Новікавай, явынесены 4 красавіка судом Цэнтральнага раёну г. Мінска – два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады па арт. 367 ч.2 КК РБ (паклёп у адносінах да прэзідэнта). 29-гадовая Аксана Новікава, маці 2-гадовай дачкі была затрыманая 17 кастрычніка 2002 году ў Мінску ў раёне Кастрычніцкай плошчы падчас раздачы ўлётак уласнага вырабу, у якіх абвінавачвала Лукашэнку ў шэрагу крымінальных злачынстваў.
4. Адміністратыўныя арышты за ўдзел у мірных вулічных акцыях.
14 траўня актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі Малады Фронт Зміцер Даўкевіч і Алесь Тарасевіч арыштаваныя на 10 і 3 сутак за ўдзел у акцыі, прысьвечанай гадавіне рэферэндуму 1995 году, па выніках якога была зьмененая дзяржаўная сімволіка Беларусі і руская мова набыла статус дзяржаўнай.
5. Праблема зьнікненьня грамадзкіх дзеячоў у Беларусі.
20 траўня жонкі зьніклых бяз вестак Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага падалі скаргу ў суд Цэнтральнага раёну г. Мінска на дзеяньні Гарадзкой пракуратуры, якая прыпыніла крымінальную спрву па пошуку зьніклых.
6. Парушэньне прынцыпу свабоды сумленьня.
27 траўня адміністратыўная камісія гарвыканкаму г. Маладзечна аштрафавала па арт. 193 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства ў сферы свабоды веравызнаньня) служыцеля Гарадзенскага абласнога аб’яднаньня Саюзу Хрысьціянаў Вкеры Евангельскай Міхаіла Балыка за тое, што ён “кожны тыдзень у нядзелі ў перыяд часу з 14.00 да 15.00 арганізуе і праводзіць евангельскія сходы”.
7. Умяшальніцтва ўладаў у дзейнасьць сродкаў масавай інфармацыі і рэалізацыю права па свабоду слова.
20-22 траўня міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны падпісаў пяць папярэджаньняў за парушэньне патрабаваньняў арт. 5 Закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, што болей, чым за ўвесь мінулы год. Згодна з беларускім заканадаўствам, пасьля вынясеньня двух папярэджаньняў па арт. 5 Закону аб друку на працягу году выданьне можа быць зачыненае ў судовым парадку. На мяжу закрыцьця пастаўленыя недзяржаўныя выданьні – “Белорусская деловая газета” (заснаваная ў 1992 годзе) і “Белорусская деловая газета. Для служебного пользования”, “Народная воля”, “Вечерний Столин”, “Навінкі”. Рэдакцыя гэтых выданьняў Міністэрство інфармацыі Рэспублікі Беларусі вынесла афіцыйныя папярэджаньні, якія могуць быць падствавмі для закрыцьцья газет.
29 траўня згодна з загадамі міністра інфармацыі РБ М. Падгайнага №96 і №97 ад 28 траўня 2003 году тэрмінам на 3 месяцы прыпынены выхад выданьняў – “Белорусская деловая газета” (заснаваная ў 1992 годзе) і “Белорусская деловая газета. Для служебного пользования” (заснаваная ў 2002 годзе як кожнамесячная газета незалежных журнкалісцкіх расьсьледваньняў). Падставай для рашэньня аб прыпыненьні выхаду выданьняў сталі публіккацыі ў газетах “БДГ” і “БДГ.ДСП”, якія, згодна з тэкстам загаду, супярэчаць патрабаваньням артыкулаў 5, 32 і 40 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. У загадзе таксама ўказваецца, што рашэньне аб прыпыненьні выпуску газет прынятае на падставе прадстаўленьняў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб устраненьні парушэньняў заканадаўства аб друку. Напярэдадні выхаду загада рэдакцыі газет “БДГ” і “БДГ.ДСП” на працягу трох дзён – 20, 21 і 22 траўня атрымалі некалькі папярэджаньняў ад Міністэрства інфармацыі.
Гарвыканкам г. Барысаў (Мінская вобл.) прыняў рашэньне, якое забараняе з 1 чэрвеня рэалізацыю ў дзяржаўных прадпрыемствах гандлю перыядычных выданьняў і кніжнай прадукцыі без спецыяльнай ліцэнзіі, што рэзка абмежавала магчымасцьці распаўсюду незалежных перыядычных выданьняў.
8. Неаб’ектыўнасьць судовых рашэньняў.
13 траўня ў судзе Савецкага раёну г. Мінска зьбіты супрацоўнікамі міліцыі сын кіраўніка мінсскай гарадзкой рады Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурны Антон Кішкурна быў аштрафаваны на 10 базавых адзінак (140 тыс. Рублёў). У сакавіку 2003 году Антону Кішкурну супрацоўнікі міліцыі зламалі руку каля суда Савецкага раёну г. Ммінска, дзе адбываўся разгляд справы ягонага бацькі, затрыманага за ўдзел у акцыі 25 сакавіка ў Мінску. А. Кішкурна быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну, дзе быў складзены пратакол па арт. 166 КаАП РБ – непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
9. Парушэньне права на мірныя сходы.
2 траўня кіраўніцтва Мінгарвыканкаму забараніла інвалідам-калясачнікам правесьці акцыю ў абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў цэнтры гораду на плошчы Якуба Коласа.
10. Праявы антысемітызму ў Беларусі.
Мемарыял “Яма” на месцы Мінскага гета, дзе нацысты зьнішчылі больш за 100 тысяч чалавек, апаганены выявамі фашысцкай сімволікі. Па меркаваньні віцэ-прэзідэнта Саюзу беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчын Якава Басіна, акт вандалізму зьдзейсьнены неанацыстамі, якія ў ніжняй частцы абеліска напісалі “Халакост 2003”, а на ягонай верхняй гарызанталі – словы “Бі жыдоў”. “Мы рыхтуем заяву ў пракуратуру аб узбуджэньні крымінальнай справы і заяву на імя прэзідэнта Беларусі ад усіх яўрэйскіх грамадзкіх і рэлігійных аб’яднаньняў краіны”, -- паведаміў Якаў Басін. Па ягоныхх словах, “нягледзячы на ўсе звароты грамадзкасьці, у Беларусі да гэтага часу ніхтто не асуджаны зза праявы антысемітызму”. Па словах юрыста прадстаўніцтва Саюзу камітэтаў у падтрымку яўрэеў былога СССР Артура Ліўшыца, у гэтым месяцы былі апаганеныя і яўрэйскія могілкі ў г. Бабруйску (Магілёўская вобл.), а таксама манумент ахвярам Халакосту ў вёсцы Цімкавічы (Кобрынскі раён Брэсцкай вобласьці).

Інфармацыйны аддзел Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international