Андрэй Пачобут рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд

2011 2011-10-21T15:53:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pachobuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут

 Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады, працягвае дамагацца справядлівасці. Напомнім, што публіцыст польскай “Газэты выборчай” быў асуджаны па частцы 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі з прадказальным вынікам – суд гэтай інстанцыі пацвердзіў рашэнне гарадзенскага суду Ленінскага раёну. Зараз Пачобут рыхтуе чарговую скаргу – на гэты раз у Вярхоўны суд. Журналіст не мае асаблівых ілюзій на змену прысуду і намераны ў выпадку пацверджання першаснага прысду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 Што датычыць абмежаванняў у правах, то паводле вызначэння крымінальна-выканаўчай інспекцыі зараз Андрэю Пачобуту забаронены выезд за мяжу. Акрамя гэтага, тры разы ў месяц па панядзелках ён мусіць з’яўляцца ў аддзяленне міліцыі №1, што па вуліцы Гараднічанскай і адзначацца там.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international