Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па справе Валянціна Стэфановіча

2011 2011-10-21T14:59:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновая заява - Абсерваторыя

BLR 008/1011/OBS 118
 
Беларусь

21 кастрычніка 2011 года

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць Вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная з надзейных крыніцаў аб прысудзе сп. Валянціну Стэфановічу, намесніку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Згодна з атрыманай інфармацыяй, 19 кастрычніка 2011 года сп. Стэфановічу было прапанавана выплаціць 4727330 беларускіх рублёў (каля 600 еўра) у межах адміністрацыйнай справы, распачатай супраць яго ў падатковай інспекцыі Партызанскага раёна г. Менска. Ён быў абвінавачаны ў “непаказанні ўсёй сумы прыбытку, якая падлягае падаткаабкладанню”.

Абсерваторыя нагадвае, што ўлады адсочвалі рэсурсы сп. Валянціна Стэфановіча на працягу апошніх гадоў. З 2008 года ад яго некалькі разоў патрабавалі прадстаўлення падатковай дэкларацыі, у тым ліку падатковай формы аб сукупным прыбытку, атрыманым цягам апошніх 10 гадоў (1998-2008), хоць ён ужо прадставіў усе гэтыя дакументы ў падатковую інспекцыю раёна.

Абсерваторыя рашуча асуджае прысуд сп. Стэфановічу, які наўпрост накіраваны на спыненне яго праваабарончай дзейнасці.

Больш за тое, Абсерваторыя нагадвае, што сп. Алесь Бяляцкі, прэзідэнт “Вясны” і віцэ-прэзідэнт FIDH, быў адвольна затрыманы і знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня 2011 года ў следчым ізалятары Міністэрства ўнутраных спраў, які размяшчаецца на вуліцы Валадарскага. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 243, частка 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“ўтойванне прыбытку ў асабліва буйным памеры”), які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ягоная крымінальная справа будзе разгледжана Першамайскім раённым судом Менску (суддзя Сяргей Бандарэнка), але судовае разьбіральніцтва будзе праходзіць у памяшканні Маскоўскага раённага суду. Першае паседжанне адбудзецца а 10-й раніцы 2 лістапада 2011 года.

Гэтая справа была ўзбуджана на падставе інфармацыі, звязанай з банкаўскім рахункам сп. Бяляцкага ў банку ў Вільні, Літва, якая была прадастаўлена беларускім уладам літоўскім Міністэрствам юстыцыі. Беларускія падатковыя ўлады інтэрпрэтавалі суму, атрыманую на рахунак сп. Бяляцкага, як яго асабісты прыбытак і абвінавацілі яго ва ўтойванні яго. Насамрэч, гэтыя грошы, перададзеныя міжнароднымі арганізацыямі, наогул не выкарыстоўваліся ў якасці асабістых сродкаў, але для фінансавання дзейнасці ПЦ “Вясна”, у тым ліку для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у поствыбарчым кантэксце.

Прапанаваныя захады:

Калі ласка, звярніцеся да беларускіх уладаў, заклікаючы іх:

I. Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць сп. Валянціна Стэфановіча, сп. Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх праваабаронцаў у Беларусі;

II. Спыніць усе віды пераследу – у тым ліку на судовым узроўні – супраць сп. Валянціна Стэфановіча, сп. Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў;

III. Неадкладна і безумоўна вызваліць сп. Алеся Бяляцкага, з прычыны таго, што яго затрыманне з'яўляецца адвольным, паколькі яно наўпрост накірванае на спыненне яго дзейнасці ў галіне правоў чалавека;

IV. Прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі аб'яднаных нацый 9 снежня 1998 года, у прыватнасці:

- Яе артыкула 1, які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”,
- Яе артыкула 6 (б) і (с), які абвяшчае: “Кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі [...], як гэта прадугледжана ў праваабарончых і іншых міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодаў і [...] вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання, як у заканадаўстве, так і на практыцы, ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, і праз гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў”.
- І яе артыкул 12.2, які прадугледжвае, што “дзяржава павінна прымаць усе неабходныя захады для забеспячэння абароны з дапамогай кампетэнтных органаў, любога чалавека, індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ неспрыяльнай дыскрымінацыі , ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з яго ці яе законным ажыццяўленнем правоў, згаданых у гэтай Дэкларацыі”;

Забяспечыць ва ўсіх абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Парыж-Жэнева, 21 Кастрычніка 2011 г.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international