У Жэнэве пачала працу новая Рада ААН па правах чалавека

2006 2006-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая Рада ААН заменіць ранейшую камісію ААН па правах чалавека, якая рэзка крытыкавалася за неактыўнасьць у змаганьні з самымі горшымі прыкладамі парушэньняў правоў чалавека, такімі як у Лівіі, Судане, Зымбабвэ.
Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў у часе інаўгурацыі новай Рады па правах чалавека: "Гэтая Рада прадстаўляе вялізарны, новы шанец для Аб’яднаных Нацыяў і для чалавецтва аднавіць барацьбу за правы чалавека. Я вельмі прашу вас не змарнаваць гэты шанец".
Кофі Анан заклікаў новую Раду не палітызывацца, падобна свайму моцна крытыкаванаму за гэта папярэдніку. З такім жа заклікам выступіла і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Луіз Арбур, якая прыгадала сумневы некаторых сябраў ААН – найперш ЗША – у дзейснасьці Рады, якая можа зрабіцца такой жа пераважна дэкляратыўнай структурай, як і яе папярэднік – Камісія ААН па правах чалавека.
ЗША будзе браць удзел у працы Рады толькі ў якасьці назіральніка. Амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтон тлумачыў, што ў сакавіку сёлета ЗША галасавалі супраць стварэньня новай Рады, таму што яе правілы даюць магчымасьць краінам-парушальнікам правоў чалавека быць сябрамі Рады.
І насамрэч, месцы ў новай Радзе атрымалі такія краіны, як Куба, Саудаўская Арабія, Кітай, Расея.
Новаствораная рада ААН па правах чалавека ў сваім складзе мае прадстаўнікоў 47 краінаў, у ліку якіх Беларусі няма. Беларусь не выносіла сваю кандыдатуру на галасаваньне.
Сяброўства ў Радзе будзе вызначацца па прынцыпу ратацыі, адна траціна сябраў у Радзе будзе пераабірацца штогод.
Ад сёньняшняга дня пачнецца паседжаньне на высокім узроўні і першая сэсія Рады, вызначацца правілы і працэдуры працы. У паседжаньні возьмуць удзел дыпляматы з больш за 100 краінаў, а таксама генэральны сакратар ААН Кофі Анан, прэзыдэнт Генэральнай асамблеі ААН Ян Эліясан, вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Луіз Арбур, кіраўнікі міжнародных арганізацыяў. Таксама ў паседжаньні будзе браць удзел сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Сяргей Алейнік.
Улады Беларусі ўжо заявілі пра свой намер узьняць пытаньне пра мэтазгоднасьць у дачыненьні да Беларусі працэдуры прызначэньня спэцыяльнага дакладчыка. Пра гэта 31 траўня сказаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Найсёнак.
А тым часам цяперашні спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Адрыян Сэвэрын падчас сэсіі Рады прадставіць справаздачу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамила Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international