Рабочыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната гатовы страйкаваць

2011 2011-10-21T13:38:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У арганізацыі створаны страйкам, у склад якога ўвайшло сем чалавек. Перадумовамі для прадстрайкавай сітуацыі сталі перыядычныя затрымкі з выплатай заробкаў на 10 і болей дзён рабочым цягам апошніх некалькіх месяцаў. Акрамя гэтага, за апошні месяц рабочыя атрымалі на 40-50% меншыя заробкі ў параўнанні з мінулым месяцам.

“Рабочыя арганізаваліся і самастойна правялі два сходы, на якіх быў створаны страйкам, - каментуе сітуацыю каардынатарка свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці Галіна Лісіцына, - яго кіраўніком абраны сябра нашага прафсаюза”.

Галіна Лісіцына адзначае, што рабочыя ўжо былі гатовыя страйкаваць, аднак на пасяджэнні прафсаюза была абмеркавана склаўшаяся сітуацыя. Людзям параілі пачакаць, пакуль незадаволенасць выйдзе за межы адной брыгады і сітуацыя будзе больш войстрая.

“Мы дапамаглі рабочым выпрацаваць патрабаванні да адміністрацыі прадпрыемства. Сярод патрабаванняў – пераіндэксацыя заробкаў за перыяд затрымкі іх выплаты, даплаты заробкаў за мінулы месяц і адсутнасць пераследу сябраў страйкаму”, - гаворыць каардынатарка свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці.

Галіна Лісіцына кажа, што гэтыя патрабаванні былі перададзены адміністрацыі прадпрыемства. У выпадку, калі адміністрацыя не прыслухаецца да іх будзе пададзена скарга ў камісію па працоўных спрэчках, а пасля ў суд. У выпадку, калі сітуацыя не вырашыцца ў бліжэйшы час, рабочыя пяройдуць да метадаў змагання з наймальнікам праз страйк, тым больш, што такое права ў іх замацавана працоўным кантрактам.

“На прадпрыемстве новы дырэктар. Ён працуе на сваёй пасадзе ўсяго другі месяц. Ён вусна абяцаў разабрацца ў склаўшайся сітуацыі, аднак паглядзім на тое”, - адзначае Галіна Лісіцына.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international