Баранавічы: не дазволілі велапрабег – прашу дазволіць марафонскую хадзьбу

2011 2011-10-21T13:32:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне велапрабегу ў Баранавічах 27 кастрычніка. Гэта стала вядома з ліста № 01-15/758 ад 20.10.2011 года за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча. У адмове выканкама паведамляецца, што заява прадпрымальніка не адпавядае патрабаванням арт.арт. 2,5,8 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”. Сам Мікалай Чарнавус лічыць, што сваю заяву аформіў па закону, бо мае не толькі багаты вопыт правядзення розных мерапрыемстваў, але і афармлення заяваў у выканаўчыя, прадстаўнічыя і судовыя органы ўлады.

Раней мы паведамлялі, што актывіст сваім велапрабегам хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкім райвыканкамам (рашэнне № 04-24/168 от 28.09.2011г.) у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам ў арэнду калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

Сёння, 21 кастрычніка, Мікалай Чарнавус падаў новую заяву ў Баранавіцкі райвыканкам – па правядзенні марафонскай хадзьбы па вёсцы Вялікая Каўпеніца. Такім чынам прадпрымальнік хоча яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці, што ўлады па-ранейшаму адмаўляюць прадпрымалькам прадставіць для гаспадарчай дзейнасці непрацуючыя фермы у вёсках раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international