Пракуратура заявіла, што вязняў Глыбоцкай турмы збівалі законна

2011 2011-10-21T10:27:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па даручэнні Генеральнай пракуратуры Беларусі следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка фактаў прымянення фізічнай сілы да вязняў турмы ў Глыбокім, пра якія шырока паведамлялася ў інтэрнэце.  Факты пацвердзіліся, але дзеянні турэмнай аховы прызнаны правамернымі.

Паводле паведамлення БелаПАН, праверкай устаноўлена, што “шэраг асуджаных, якія падтрымліваюць крымінальныя традыцыі і ўтрымліваюцца ў памяшканнях камернага тыпу за неаднаразовыя парушэнні парадку адбывання пакарання, з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў калоніі вылучалі адміністрацыі патрабаванні, якія супярэчаць заканадаўству, напрыклад аб зняцці з акон камер кратаў-жалюзі; дазволе дзяжурства па камеры па жаданні асуджанага; магчымасці выбіраць камеры для ўтрымання самастойна; прадастаўленні штодзённай прагулкі звыш устаноўленага заканадаўствам часу і іншыя.Асуджаныя заявілі, што ў выпадку невыканання іх патрабаванняў яны будуць учыняць акты членашкодніцтва.”

Супрацоўнікі калоніі паказалі, што неаднаразова тлумачылі асуджаным незаконнасць іхных патрабаванняў,а таксама тое, што намеры ўчыняць членашкодніцтва супрацьпраўныя і каральныя. На гутаркі прафілактычнага, тлумачальнага і выхаваўчага характару, якія штодзённа праводзіліся адміністрацыяй калоніі, асуджаныя нібыта не рэагавалі. І, разлічваючы на дэстабілізацыю абстаноўкі ў калоніі, асуджаныя Л., М., К., Ч., Р., учынілі акты членашкодніцтва, заклікалі да гэтага і іншых асоб. Асуджаныя Р., Х., К., К. паддаліся на правакацыю і таксама заявілі аб намеры ўчыніць акты членашкодніцтва, пры гэтым яны знаходзіліся ў вельмі ўзрушаным стане, выказвалі пагрозы прычынення шкоды не толькі свайму здароўю, але і здароўю супрацоўнікаў адміністрацыі. У руках асуджаных знаходзіліся лёзы ад аднаразовых станкоў”, -- піша БелаПАН.

Асуджаныя адмаўляліся аддаць лёзы і спыніць бунт,  заклікалі іншых асуджаных учыняць акты непадпарадкавання адміністрацыі. Таму,  гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, з мэтай прадухілення супрацьпраўных дзеянняў асуджаных і захавання парадку ва ўстанове да іх у адпаведнасці з заканадаўствам былі прыменены фізічная сіла і спецсродкі. Пасля гэтага асуджаныя добраахвотна выдалі лёзы і выказалі гатоўнасць выконваць усе законныя патрабаванні адміністрацыі.Прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў у дачыненні да названых асуджаных пракуратура палічыла  абгрунтаваным, неабходным і законным, паколькі стабілізаваць правапарадак у калоніі іншым спосабам не ўяўлялася магчымым.

Нагадаем, пра збіццё асуджаных у Глыбоцкай турме распавялі былыя вязні пасля вызвалення. Інцыдэнт здарыўся ў чэрвені, звесткі пра гэта трапілі ў інтэрнэт ужо ў ліпені. У прыватнасці, на незалежным інтэрнэт-рэсурсе www.westki.info было зьмешчана наступнае апісанне падзеяў:

“Інфармацыя паступіла ад чалавека, які нядаўна вызваліўся з глыбоцкай калоніі. Ён распавёў, што ў чэрвені асуджаныя ВК-13 абвясцілі галадоўку, пратэстуючы такім чынам супраць парушэння законнасці з боку адміністрацыі калоніі, у тым ліку — жорсткага прымянення фізічнай сілы ў дачыненні да зняволеных. Удзельнікі галадоўкі патрабавалі сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі. У адказ адміністрацыяй калоніі з 16 па 22 чэрвеня было праведзена масавае збіццё асуджаных.Большасць зняволеных, якія падвергліся такім мерам, не маглі перасоўвацца самастойна, аднак медыцынская дапамога ім не аказвалася”.

З прычыны таго, што дзеянні супрацоўнікаў Глыбоцкай калоніі былі прызнаныя  не толькі законнымі, але і адзіна неабходнымі, следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці і была вынесена пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў ПК-13.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international