viasna on patreon

Прыбыткамі журналіста з Крычава працягваюць цікавіцца падаткавікі

2011 2011-10-21T10:09:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niarouny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар крычаўскай недзяржаўнай маланакладнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны днямі падаў у мясцовую падатковую інспекцыю дэкларацыю аб даходах і маёмасці за апошнія два гады. Прадстаўнікі міністэрства па падатках і зборах знянацку зацікавілісь крыніцамі даходаў незалежнага журналіста і запатрабавалі падаць дэкларацыю аб даходах пасля таго, як у газеце “Вольны горад” з’явілася шэраг артыкулаў, крытыкуючых мясцовую ўладу.

-          Такая цікаўнасць з боку падаткавікоў звязана толькі з выхадам “Вольнага горада”, дзе мы змяшчаем шмат крытычных артыкулаў аб дзейнасці чыноўнікаў розных рангаў, - выказвае сваё меркаванне Сяргей Няроўны. - Людзі нашу газету чытаюць, вельмі шмат водгукаў на многія рэзанансныя артыкулы. Вось улады і вырашылі націснуць на мяне праз падаткавікоў, каб неяк адпомсціць. Я ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты і ў апошнія гады ў дэкларацыі аб даходах быў вымушаны ставіць нулі, бо на сталую працу ў Крычаўскім раёне мне ўладкавацца не магчыма, нікуды не бяруць па неафіцыйнаму загаду зверху. І тады гэтыя нулі падаткавікоў чамусьці не вельмі хвалявалі, прадстаўнікі ўлады толькі заўсёды засцярожвалі на іх увагу выбаршчыкаў. Зараз жа мне не афіцыйна паведамілі, што ўказанне “націснуць” на мяне мясцовыя падаткавікі атрымалі непасрэдна з Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК. Дэкларацыю я запоўніў і днямі падаў у нашу падаткавую інспекцыю. Зараз вось чакаю, што яны будуць патрабаваць далей.

У мінулым месяцы не прадоўжылі працоўны кантракт з жонкай Сяргея, Таццянай Лейбуцінай, якая адпрацавала настаўніцай у крычаўскім ліцэі № 4 дзесяць гадоў. Чаму адміністрацыя навучальнай установы не пажадала падоўжыць працоўных адносінаў, настаўніцы не патлумачылі. Сама ж Таццяна лічыць, што адміністрацыі ліцэя проста параілі не працягваць кантракт “зверху”.

-          Зараз наша сям’ я практычна засталася без афіцыйных даходаў, кажа Сяргей Няроўны. – Жонка пакуль працу па спецыяльнасці ў раёне знайсці не можа. Атрымлівае дапамогу як беспрацоўная ў памеры 70 тысяч беларускіх рублёў.

У сям’і Сяргея Няроўнага і Таццяны Лейбуцінай выхоўваецца непаўнагадовая дачка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства