Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15

2011 2011-10-21T10:04:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Пра гэта сёння, 21 кастрычніка, паведаміла адміністрацыя калоніі актывістцы кампаніі «Наш Дом» Крысціне Шацікавай. Нагадаем, што актывісты «Наш Дом» высылалі грашовы перавод у памеры 100 тысяч рублёў Мікалаю Дзядку, аднак учора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне, у якім было пазначана, што перавод не дайшоў да адрасата ў сувязі з адсутнасцю (вызваленнем) адрасата.

Крысціна адзначае, што грошы не дайшлі да хлопца, бо не было пазначана яго імя па бацьку.

«Сёння я маю намер паўтарыць спробу выслаць 100 тысяч рублёў Мікалаю. Гэтая сума сімвалічная. Мы хочам падтрымаць незаконна асуджаных і паказаць, што на волі ёсць людзі, якія працягваюць дапамагаць і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў», - гаворыць Крысціна Шацікава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international