Наталля Манькоўская: “Мы імкнемся спарадзіць дыскусію ў грамадстве”

2011 2011-10-21T12:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mankouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Манькоўская

Наталля Манькоўская

Намесніца старшыні праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская распавяла пра ўстаноўчы сход арганізацыі і сваю дзейнасць у арганізацыі, якая адстойвае правы ЛГБТ-супольнасці.

Гэта быў першы за больш чым 10 гадоў устаноўчы сход ЛГБТ-арганізацыі ў Беларусі. Для першага разу ўсё прайшло даволі няблага: сабралося больша за 50 чалавек з усёй краіны, былі прадстаўленыя амаль усе рэгіёны, апроч Магілёўскага. Людзі былі зацікаўлены ў тым, каб заснаваць ЛГБТ-арганізацыю. Нават незнаёмыя людзі, званілі і цікавіліся, як можна прыняць удзел, куды трэба пад’ехаць. Таму, агулам, я лічу, што мерапрыемства прайшло паспяхова.

Як доўга вы рыхтавалі правядзенне гэтага мерапрыемства? Калі плануеце падаць дакуманты на рэгістрацыю?

Першыя планы па рэгістрацыі арганізацыі зьявіліся ў нас каля году таму. Непасрэдна падрыхтоўка да ўстаноўчага сходу пачалася ў ліпені гэтага году. Бліжэйшым часам мы падрыхтуем усе дакуманты, каб яны адпавядалі заканадаўству, каю не было ніякіх прыдзірак да формы дакумантаў, і бліжэйшым часам будзем падаваць. У адпаведнасці з заканадаўствам у нас ёсьць 1 месяц. Але я думаю, што мы гэта зробім нашмат раней.

Ці ёсьць увогуле сэн падаваць дакуманты ў Мінюст, бо практыка апошніх год паказвае, што арганізацыі рэгіструюць вельмі неахвотна?

Усё ж такі, грамадскія аб’яднанні ў нас рэгіструюць, хай сабе і не так актыўна, як бы таго хацелася. Я лічу, што сэнс заўсёды ёсць. Мы рэалісты, мы ўсведамляем усе рызыкі. Наша арганізацыя адкрыта сябе пазіцыяную, як ЛГБТ-арганізацыя, гэта прапісана ў нашым статуце. Гэтаксама адкрыта мы пазіцыянуем сябе, як праваабарончую арганізацыю. Тым не меньш, калі не падаваць на рэгістрацыю, то, канешне, адмовы ня будзе, але і ня будзе пастаўленая праблема таго, што нас не рэгіструюць.

Адмова будзе прычынай абскарджваць гэта рагэнне на нацыянальным, на міжнародным узроўні, у тым ліку – у Камітэце па правах чалавека ААН. А калі не падаваць – дык можна і далей сядзець па сваіх кватэрах, клубах, і нічога не рабіць.

Якія найбольш актуальныя праваабарончыя пытаньні стаяць перад вашай арганізацыяй?

Нельга сказаць, што праблемы ЛГБТ-супольнасці нейкія адмысловыя: гэта тая самая праблема са свабодаў мірных сходаў, свабодай асацыяцый.

Зараз адбываецца мінскі гей-прайд. І, як і ў мінулым годзе, шэсце было забаронена. Хоць, калі летась ва ўладаў былі хаця б фармальныя прычыны, каб забараніць шэсце, то зараз мы прынялі да разліку ўсе магчымыя моманты, якія маглі б нам перашкодзіць, і заявілі шэсце ў пасёлку Сосны. Тым не менш, нам адмовілі.

Калі ж казаць пра больш спецыфічныя праблемы, то гэта звальненні з працы па прычыне сэксуальнай арыентацыі. Нядаўна такі выпадак адбыўся з ЛГБТ-актывістам Аляксандрам Палуянам.

Як даўна вы займаецеся актыўнай працай па аброне правоў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці? Як вы ацэьваеце прагрэс у стаўленні беларусаў да ЛГБТ-супольнасці?

Я ў ЛГБТ-актывізме ўжо 1,5 гады. Гэта даволь невялікі тэрмін, але я магу рабіць нейкія свае высновы. За гэты час цяжка прасачыць дынаміку стаўлення шырокага кола людзей да ЛГБТ-супольнасці. Аднак, выкарыстоўваючы досвед маіх калег, свае назіранні, магу сказаць, што стаўленне паляпшаецца.

Сярод грамадзяскай супольнасці дакладна палепшылася разуменне таго, хто такія ЛГБТ, што гэта за арганізацыі, дзеля чаго яны дзейнічаюць, што ім патрэбна. Мы вядзем цяпер раўнапраўны дыялог з іншымі ініцыятыўнымі групамі.

Станоўчым момантам я бачу таксама тое, што ў грамадстве прынаймней ёсць дыскусія пра тое, што такое гей-парад, што гэта за гей-прайд, што гэта за арганізацыя, якія гэта людзі. Канешне, ёсць вельмі шмат негатыўных выказванняў. Аднак мы імкнемся спарадзіць у грамадстве дыскусію. Каб людзі задумаліся пра рэчы, пра якія яны раней не думалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international