viasna on patreon

Судовыя выканаўцы Гаспадарчага суду Менску перанесьлі яшчэ на адзін тыдзень прымусовае высяленьне бібліятэкі СПБ

2006 2006-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч паведаміў, што на сёньня ў кнігасховішчы Дома літаратараў захоўваецца амаль тысяча кніг Васіля Быкава — гэта першыя тры тамы збору твораў народнага пісьменьніка: "Ёсьць дакумэнты, што маскоўскае выдавецтва “Время” перадало нам гэтыя кнігі на часовае захаваньне для распаўсюду. Судовыя выканаўцы арыштаваць гэтыя кнігі ня маюць права".

Раней Радыё Свабода паведамляла, што праект выданьня 14-томніка Васіля Быкава ажыцьцяўляе грамадзкая ініцыятыва “Воля народу”. Кіруе праектам прафэсар Аляксандар Казулін. Абвешчана, што трохтысячны наклад кожнага тому будзе перададзены ў бібліятэкі Беларусі.
Па зьвестках Алеся Пашкевіча, кнігі, якія Васіль Быкаў пры жыцьці падараваў бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, будуць захоўвацца ў былой урадавай, а цяпер прэзыдэнцкай бібліятэцы. Кіраўнік спраў Саюзу Анатоль Івашчанка ўдакладняе, што супрацоўнікі гэтай установы працуюць з літаратурным фондам пісьменьнікаў і сёньня: "Як мне падаецца, прэзыдэнцкая бібліятэка ў хуткім часе завершыць камплектацыю кніг, пачне вывозіць іх. Натуральна, усе кнігі заносяцца ў каталёг. На захоўваньне яны будуць перададзеныя па дамове".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства