Дацкая газета Politiken уганаравала “Вясну” прэміяй свабоды

2011 2011-10-20T20:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/politiken.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт Прэміі Politiken Freedom Prize уганараваў Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэміяй за 2011 год за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта стала вядома з ліста, які даслалі сябры камітэту прэміі на імя старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага.

Прэмія Politiken Freedom Prize уручаецца дацкай газетай Politiken Daily, якая актыўна займаецца тэмай правоў чалавека. Кожную восень камітэт прэміі вызначае лаўрэатаў з ліку асоб і арганізацый, якія служаць выдатным узорам негвалтоўнай барацьбы за каштоўнасці, увасобленыя ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Публічная цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 14 лістапада ў Капенгагене. На цырымонію будуць запрошаныя дацкія праваабаронцы, прадстаўнікі мясцовых СМІ і чытачы газеты Politiken. Арганізатары спадзяюцца, што сам Алесь Бяляцкі, альбо ягоная жонка, альбо хтосьці з прадстаўнікоў “Вясны” правядуць кароткую прэзентацыю дзейнасьці арганізацыі.

Пасля цырымоніі запланаваная вячэра ў гонар лаўрэата з удзелам прадстаўнікоў праваабарончых і пісьменніцкіх арганізацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international