Кандыдат навук са Шклова працы ў Беларусі так і не знайшоў

2011 2011-10-20T10:59:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migurski-petr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, які быў звольнены з працы на пачатку лютага 2011 года за актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі на баку дэмакратычных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, не можа ўладкавацца на працу да гэтага часу. Падчас прэзідэнцкіх выбараў Пётр Мігурскі з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева.

Пётр Мігурскі кажа, што ўвесь гэты перыяд часу яго сям’я выжывала толькі дзякуючы асабістай падсобнай гаспадарцы ды пенсіі жонкі, якую яна атрымлівае як інвалід другой групы.

-          Сапраўды, даволі цяжка даводзіцца калі-небудзь, - кажа Пётр Сцяпанавіч. - Добра, што сам я пражываю ў вёсцы Дабрэйка Шклоўскага раёна, таму магу трымаць нейкую жыўнасць, вырошчваць садавіну і гародніну. Ёсць 50 сотак зямлі, працаваць на ёй я магу, таму неяк выжываем.  Летам вось набылі 25 куранятаў-бройлераў, зараз, калі яны выраслі, няма праблемы з мясам.

Па словах Пятра Мігурскага, на працу ў Магілёўскай вобласці ён спрабаваў уладкавацца неаднаразова, нават некалькі разоў былі выпадкі, калі яму казалі ў прыватных фірмах, што прымуць яго з вялікім задавальненнем. Аднак потым заўсёды чамусьці высвятлялася, што вакансій для кандыдата эканамічных навук няма.

-          Пасля аднаго з такіх выпадкаў мне вельмі настойліва параілі схадзіць на прыём да памочніка кіраўніка краіны па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, маўляў, пасля гутаркі з ім вам дадуць магчымасць дзесьці працаваць. Аднак хадзіць на паклон да ўладаў я не збіраюся, бо добра ведаю, якія будуць прапановы. У рэшце-рэшт з універсітэта мяне “папрасілі” пасля таго, як сказалі “ці мы працуем у ВНУ, ці мы займаемся палітыкай”, думаю, што зноў прагучала б нешта падобнае, - выказаў сваё меркаванне Пётр Мігурскі.

Зараз Пётр Мігурскі паспяхова прайшоў іспыты і бліжэйшым часам будзе залічаны дактарантам у адзін з універсітэтаў Рэспублікі Польша.

-          Вельмі дапамагла “Салідарнасць”, дзякуючы ёй я знайшоў патрэбныя кантакты. Зараз буду працягваць навучанне ў дактарантуры, бліжэйшым часам паеду ў Польшу праходзіць так званы “установачны” курс. Вучыцца планую на завочным аддзяленні, бо жонка, Валянціна Піліпаўна, пастаянна хварэе, не хочацца пакідаць яе на доўгі час адну. З’язджаць кудысьці ў эміграцыю не збіраюся, спадзяюся, што ўсё ж змагу працаваць у роднай Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international