Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

2011 2011-10-20T09:59:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча на рашэнне Салігорскага раённага суда. Паседжанне адбылося 18 кастрычніка ў прысутансці заяўніка.

Нагадаем, што ў верасні салігорскі суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў вінаватым прафсаюзнага лідэра ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў Генадзя Фядыніча штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў. Падставай для прысуду сталі ўлёткі з запрашэннем на Народных сход. Друкаваныя матэрыялы былі знойдзеныя супрацоўнікамі Салігорскай ДАІ ў аўтамабілі старшыні прафсаюза РЭП напярэдадні яго сустрэчы з жыхарамі гораду.

Рашэнне Мінскага абаласнога суда Генадзь Фядыніч пракаментаваў адназначна:

- Будзем абскарджваць у наступнай інстанцыі а потым, у выпадку чарговай адмовы, падаваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Акрамя таго спадар Фядыніч паведміў, што ім былі накіраваныя адмысловыя лісты ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства ўнутраных спраў і Вярхоўны суд. У лістах ён патрабуе правесьці “лікбез” з работнікамі гэтых ведамстваў адносна ведання імі закону “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international