viasna on patreon

Кіраўніцтва Бярозаўскага РАУС праігнаравала рэкамендацыю пракурорскага следчага

2011 2011-10-19T14:30:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-kavalevich-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка горада Бяроза Галіна Кавалевіч, збітая канвоем аўтазака падчас дастаўкі ў РАУС, атрымала адказ за подпісам намесніка начальніка аддзелу міліцыі Аляксандра Хутко, што ў дзеяннях яго падначаленых няма незаконных і супрацьпраўных дзеянняў. Ён спаслаўся на пастанову следчага Івацэвіцкай пракуратуры Міхаіла Селеха. Але чамусьці намеснік начальніка не звярнуў увагі на рэкамендацыю пракуроскага следчага аб тым, што супрацоўнікі міліцыі, якія неапраўдана прымянілі фізічную сілу да сталай жанчыны і нанеслі цялесныя пашкоджанні, павінны панесці дысцыплінарную або матэрыяльную адказнасць.

Галіну Кавалевіч абурыла пакрывальніцтва кіраўніцтвам Бярозаўскага РАУС незаконных дзеянняў сваіх падначаленых. Яна збіраецца абскарджваць адказ з Бярозаўскага РАУС у Брэсцкае ўпраўленне ўнутраных спраў.

Нагадаем, што Галіну Кавалевіч затрымалі падчас адной з маўклівых акцый, калі яна сядзела на лавачцы і чытала газету. Афіцэра Якава Самасюка не задаволіла пенсійнае пасведчанне пры праверцы яе асобы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства