“Свабода слова” ад дзяржаўнай брэсцкай газеты

2011 2011-10-18T18:32:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaria-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце “Заря”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам і абласны савет дэпутатаў, змешчаны артыкул Яўгена Літвіновіча ”Кесару кесарава…”, у якой узгадваецца сустрэча брэсцкіх журналістаў са шведскім амбудсменам па справах прэсы Ула Сігвардсанам (Ola Sigvardsson). Падчас гэтай сустрэчы распавядалася у тым ліку і пра ўмовы існавання і працы медыяў у гэтай скандынаўскай краіне, аднак, па версіі журналіста газеты “Заря”, выкарыстоўваць шведскі досвед у беларускай рэчаіснасці не варта.

Яўген Літвіновіч адкрыта выступае за абмежаванне свабоды слова, бо “адсутнасць калі-небудзь сур'ёзнай адказнасці за напісанае або сказанае хоць у Швецыі, хоць дзе-небудзь яшчэ часам небяспечней той жа разумнай, дазаванай цэнзуры”. Інакш, па словах аўтара артыкула ў дзяржаўнай брэсцкай газеце, праца журналістаў не будзе абмяжоўвацца ніякімі рамкамі, а грамадства і асобныя грамадзяне нічога не змогуць зрабіць “перад бесцырымоннай беспакаранасцю дэмакратычных свабодных журналістаў”.

Брэсцкі журналіст, зрабіўшы выснову, што “шведская мадэль грунтуецца на манаполіі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі” адзначае: “Але манапалізм - гэта заўсёды адназначна дрэнна. Імпартныя свабода слова і выказвання меркаванняў - усяго толькі ілюзія: калі гаворка ідзе аб асвятленні тэм, да прыкладу, аб «дрэнных» рэжымах і «добрых» змагарах за свабоду, усе як адзін дуюць у адну дуду. Толькі тэндэнцыйнасць і аднабокасць. Ці шмат знойдзеш у прэсе або Інтэрнэце АБ'ЕКТЫЎНЫХ замежных артыкулаў пра тую ж Беларусь? Шаблонна, трафарэтна, ва ўнісон, чытаеш - нуда: адны і тыя ж зацяганыя негатыўныя штампы і клішэ ...”

Заканчвае Яўген Літвіновіч свой артыкул наступнай заявай: “Менавіта наяўнасць у Беларусі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ гарантуе праславутае галоснае выказванне любога меркавання. Зноў жа ў абарону дзяржаўных СМІ: менавіта яны кансалідуюць расхіствае знутры і звонку беларускае грамадства і не навязваюць яму розныя формы пратэстных настрояў ад адкрытага супрацьстаяння на плошчах да пасіўных рэвалюцый праз сацыяльныя сеткі, як гэта свядома робяць шматлікія «незалежныя» журналісты. Наўрад ці такія працаўнікі пяра і клавіятуры прадстаўленую шведскую ўсёдазволенасць будуць выкарыстоўваць на карысць Беларусі. У дадзеным выпадку адсутнасць рамак, пераступаць за якія папросту нельга ні па законе, ні па сумленні, небяспечная сацыяльнымі ўзрушэннямі. А лішніх узрушэнняў, асабліва ў не самыя лёгкія часы, пагодзімся, нам не трэба. Так што пакінем шведам шведава. Як гаворыцца, кесару кесарава ...”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international