Маці смяротніка расказала пра апошнія дні сына

2011 2011-09-29T17:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На сённяшні дзень 28-гадовы гродзенец Андрэй Бурдыка — апошні расстраляны асуджаны ў Беларусі. Прысуд у дачыненні да яго прывялі ў выкананне два месяцы таму.

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе выконваецца смяротнае пакаранне. Спрэчкі з гэтай нагоды працягваюцца. Для адных расстрэльны прысуд — справядлівая адплата. Для іншых — асабістая трагедыя. Што адчувае смяротнік у апошнія месяцы і дні жыцця, расказала маці Андрэя Бурдыкі карэспандэнтцы газеты "Вечерний Гродно".

Адзіночка без права на прагулкі

Ніна Сямёнаўна прыязджала да сына, як належала, адзін раз на тры месяцы ў Мінскі следчы ізалятар № 1 па вуліцы Валадарскага (з савецкага часу ў гэтай турме трымалі смяротнікаў і да гэтага часу прыводзяць прысуд у выкананне — заўв. аўт.). Са словаў маці, апошні год жыцця Андрэй Бурдыка правёў у адзіночнай камеры без права на прагулкі.

— Да яго ўжо ставіліся не як да жывога — у «клетцы» без свежага паветра спаў, еў, хадзіў у туалет.

Аднойчы да яго падсадзілі яшчэ аднаго… прысуджанага да смерці, але затым яны папрасілі іх рассяліць — абодва ў чаканні, раздражняюць… — кажа Ніна Сямёнаўна. На спатканні з маці Андрэй Бурдыка гаварыў, што ў яго камеры жывуць «суседзі» — павук, муха і камар, якія разбаўляюць яго адзіноту.

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international