Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне

2011 2011-10-18T16:47:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliakou_i_sudalienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Палякоў і Леанід Судаленка

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка звярнуліся са скаргай на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Віктара Афанасенкі наконт іх адвольнага затрымання ў дзень правядзення ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іх затрыманне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы, паведамляе “Гомельская вясна”.

Нагадаем, 8 кастрычніка каля 12 гадзін грамадскія актывісты былі затрыманыя на шляху да месца правядзення народнай акцыі. Без тлумачэнняў іх даставілі ў Цэнтральны аддзел унутраных спраў, дзе прымусова ўтрымлівалі каля чатырох гадзін. Увесь гэты час Васіля Палякова і Леаніда Судаленку спрабавалі дапытаць у якасці сведкаў па надуманых крымінальных справах. У выніку затрымання прадстаўнікі аргкамітэта па правядзенні мясцовага сходу не змаглі прысутнічаць на арганізаваным імі мерапрыемстве.

Праваабаронцы адзначаюць, што супрацоўнікі міліцыі дапусцілі парушэнне іх недатыкальнасці і годнасці асобы, гарантаваныя кожнаму артыкулам 25 Канстытуцыі. Таксама ў скарзе пастаўлена пытанне аб парушэнні артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім кожнаму гарантуецца свабода і асабістая недатыкальнасць.

Іншымі словамі, калі ў супрацоўнікаў міліцыі сапраўды існавала неабходнасць дапытаць праваабаронцаў у якасці сведак па крымінальнай справе, у такім выпадку існуе пэўная працэдура запрашэння сведкі позвай у міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international