Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-10-18T15:16:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

"Хроніка пераследу" з фактамі парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Падзея тыдня” інфармацыя пра рэакцыю праваабарончай супольнасці на рэпрэсіўныя законапраекты, таемна прынятыя беларускім парламентам.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў малады чалавек, актыўны ўдзельнік сёлетніх акцый маўклівага пратэсту Ян Мельнікаў.

У рубрыцы “Праваабарончы каляндар” слухач даведаецца, чаму гісторыя Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю жабрацтва, якім распачаўся бягучы тыдзень, непарыўна звязана з датай 17 кастрычніка.

У музычных паўзах для Вас прагучаць песьні гурта “Zet” з альбому “З новым годам!”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international