Пракуратура: невядома, хто і калі зламаў нагу апазіцыянеру Кастусю Жукоўскаму

2011 2011-10-18T15:02:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Пракуратура Цэнтральнага раёна Гомеля правяла праверку па скарзе актывіста апазіцыі Кастуся Жукоўскага па факту супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў міліцыі і прыйшла да высновы, што невядома, хто і калі зламаў нагу чалавеку. Прычым пракуратура «абяліла» супрацоўнікаў міліцыі, і вынесла вердыкт, што «фізічная сіла прымянялася законна, перавышэнняў улады ці службовых паўнамоцтваў не дапушчана, факт прычынення пералому нагі пры затрыманні не пацвердзіўся». Такі адказ быў падпісаны старшым следчым пракуратуры Гомельскай вобласці па Цэнтральнаму раёну Сяргеем Кузьмянковым. У пастанове ён спасылаецца на паказанні міліцыянераў і ўрачоў, якія ў адзін голас сцвярджаюць, што затрыманы Жукоўскі 21 верасня не скардзіўся на пашкоджаную нагу. Так кажуць як урачы бальніцы скорай дапамогі, так і абласной. Таксама кажуць і міліцыянеры. Цікава, што 22 верасня, калі Жукоўскі ўжо адбываў пакаранне ў ІЧУ, яго ўсе-такі пасля шматлікіх скаргаў даставілі ў бальніцу скорай дапамогі, дзе вызначылі, што ён мае пералом. Прычым дыягназ (зрастаючыся без змяшчэння пералом верхняй траціны правай малабярцовай косці) быў напісаны такім чынам, што нібыта пералом актывіст атрымаў яшчэ два тыдні таму.

«Калі два тыдні таму яна у мяне была паламана, то як я мог хадзіць на працу і насіць балоны з газам, руберойд, чаму я не пайшоў на бальнічны? Няма ў нас закону, ёсць загады і кругавая парука. Што міліцыя, што пракуратура - гэта халопы аднаго гаспадара, і як ім загадалі, так і робяць. Надзея толькі на Бога. Ён абяцаў, што калі ўлада пачне парушаць законы, то яна сама будзе пакарана, меч ужо падняты», - пракаментаваў Жукоўскі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international