Да Міжнароднага камітэта па вылучэнні Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра далучыўся Стэфан Эссель

2011 2011-10-18T12:19:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/essel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стэфан Эссель

Стэфан Эссель

Ганаровы прэзідэнт Камітэта сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэта па вылучэнні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.

Чалавек унікальнага лёсу Стэфан Эссэль таксама быў адным з першых, хто падпісаў хадайніцтва аб вызваленні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

На сёння ў склад арганізацыйнага камітэта ўваходзяць каля сарака выбітных палітыкаў і праваабаронцаў з многіх краінаў свету, і іх колькасць з кожным месяцам павялічваецца. Нагадаем, што Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра: у 2006 і 2007 гадах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international