З пракуратуры Слонімскага раёна Іван Шэга атрымлівае адпіскі

2011 2011-10-18T11:19:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Сябра слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга атрымаў з пракуратуры Слонімскага раёна за подпісам пракурора Анатоля Яўлаша дзве адпіскі на свае скаргі. Рэч у тым, што 8 кастрычніка на сваім ўласным аўтамабілі ён ехаў адзін са Слоніма ў Мінск. Па трасе на тэрыторыі Карэліцкага раёна яго спынілі міліцыянеры і загадалі ехаць у Карэлічы ў мясцовы РАУС. Пры тым ніякага абвінавачвання Івану Шэгу не прад’явілі. Там яго пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі. На гэта затрыманне Іван Шэга напісаў дзве скаргі: адну ў пракуратуру Слонімскага раёна, другую – у пракуратуру Карэліцкага раёна. З пракуратуры Карэліцкага раёна адказу Іван Шэга пакуль не атрымаў, а вось у пракуратуры Слонімскага раёна яму паведамілі, што копію ягонай скаргі накіравалі ў пракуратуру Карэліцкага раёна.

Другая адпіска на скаргу Івана Шэгі звязана з тым, што 15 верасня ён звярнуўся з заявай у Слонімскі райвыканкам, дзе прасіў даць дазвол на мітынг 8 кастрычніка, прысвечаны інфармаванню жыхароў Слоніма аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі “Вясна” і яе лідэра Алеся Бяляцкага. Адказ са Слонімскага райвыканкама прыйшоў за адзін дзень да мітынгу –7 кастрычніка. Праўда, у ім, як заўсёды, было адмоўлена ў правядзенні мітынгу. Пасля гэтага Іван Шэга са скаргай звярнуўся ў Слонімскую раённую пракуратуру, дзе паведаміў, што Слоніскі райвыканкам парушае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрывемствах” ад 30 снежня 1997 года. З пракуратуры Слонімскага раёна за подпісам пракурора Анатоля Яўлаша Іван Шэга атрымаў адказ, што “по результатам проверки по Вашему обращению прокурором района 14 октября 2011 г.председателю Слонимского исполнительного комитета направлена информация о необходимости неукоснительного соблюдения требований ст.6 Закона Республики Беларусь “О массовых мероприятий в Республике Беларусь”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international