Савет Рэспублікі разгледзіць адыёзныя змены ў заканадаўства

2011 2011-10-18T11:13:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saviet-respubliki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумнавядомыя заканадаўчыя акты Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” і патрапілі ў парадак дня сёмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Звесткі пра гэта ўтрымліваюцца ў Пастанове прэзідыўма Савета Рэспублікі №722 ад 17 кастрычніка 2011 года. Чарговае паседжанне сесіі павінна адбыцца 21 кастрычніка. Закону “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у закон РБ “Аб органах дзяржаўнай бяспекі РБ” у парадку дня сесіі няма.

Між тым, паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзіміра Маёрава, 17 кастрычніка народныя абраннікі вярнуліся са сваіх выбарчых акругаў, і з гэтага дня пачынаецца іх праца ў парламенце. Магчыма, сёння стане вядома, калі дэпутаты разгледзяць праект закона аб спецслужбах, паведамляе “Еўрарадыё”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international