“Гавары праўду" судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі

2011 2011-10-18T10:23:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 кастрычніка Вярхоўны суд пачне разглядаць пазоў кампаніі "Гавары праўду" супраць Міністэрства юстыцыі.

"Гавары праўду" аспрэчвае рашэньне Мін'юсту не рэгістраваць арганізацыю.

Раней прадстаўнік ГП Сяргей Вазьняк у інтэрвію "Свабодзе" заяўляў, што Мін'юст ня меў законных падставаў не рэгістраваць арганізацыю: "Мы знайшлі юрыдычны адрас для арганізацыі, прадставілі гарантыйны ліст уласьніка, што той гатовы нам даць памяшканьне. А Мін'юст палічыў, што акрамя гарантыйнага ліста, мы павінныя прадставіць яшчэ стос дакумэнтаў . Але ў законе не пісана пра гэта. У законе напісана, што прадстаўляецца дакумэнт. Там нават у адзіным ліку напісана – "дакумэнт, які пацьвярджае наяўнасьць юрыдычнай адрэсы". І мы лічым, што гарантыйны ліст зьяўляцца такім дакумэнтам. Яны напісалі ў сваім рашэньні, што гэты недахоп немагчыма выправіць. Гэта поўная лухта, бо такую хібу лёгка выправіць”.

Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць кампанію "Гавары праўду" сёлета ў жніўні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international