Дзень салідарнасьці - у Сьветлагорску

2006 2006-06-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У г. Сьветлагорску Гомельскай вобласьці 16 чэрвеня  у Дзень салідарнасьці - на вуліцы адбылася акцыя памяці са сьвечкамі.
Група моладзі з бел-чырвона-белымі стужкамі і значкамі "За свабоду" сабралася ля перакрыжаваньня трох вуліц побач з гарадзкой набярэжнай. У 20 гадзінаў маладыя людзі запалілі сьвечкі і стаялі з імі 15 хвілінаў.
Напярэдадні ў горадзе былі разьвешаныя налепкі "16" і плакаты "Сьветлагорск  за свабоду!", а таксама распаўсюджаны чарговы выпуск мясцовага незалежнага выданьня "Рэгіянальныя навіны" з інфармацыяй пра Дзень салідарнасьці. У многіх кватэрах у Сьветлагорску ў гэты дзень сьвечкі былі запаленыя ўвечары ў вокнах, паведаміла прэс-служба Сьветлагорскай раённай арганізацыі Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international