Заява Рускага ПЭН-цэнтра з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі

2011 2011-10-18T10:09:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pen-centr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, пісьменнікі, члены Рускага ПЭН-цэнтра, неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасць з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць пераследу нашых калегаў, пісьменнікаў і журналістаў Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп і іншых .. . Сёння мы павінны заявіць, што грамадская і палітычная сітуацыя ў гэтай краіне рэзка пагаршаецца літаральна з кожным днём. А лёс нашых калегаў - пісьменнікаў, журналістаў, дзеячаў мастацтва, усіх нязгодных з рэпрэсіўнай палітыкай Лукашэнкі выклікае ўсё большую і большую трывогу.
Як стала вядома ў апошнія дні, 3 кастрычніка г.г. у Беларусі да шэрагу заканадаўчых актаў прыняты папраўкі, робячы больш жорсткімі рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацый і асоб, якія выказваюць нязгоду з палітыкай Лукашэнкі. Любыя адкрытыя выступы апазіцыі і раней былі забароненыя, але калі раней у некаторых выпадках справа яшчэ абмяжоўвалася адміністрацыйным пераследам, то зараз любы пратэст пацягне крымінальнае пакаранне. Мала таго, супрацоўнікам КДБ цяпер законам дазволена (а па сутнасці, ставіцца ў абавязак) ужыванне фізічнага ўздзеяння аж да выкарыстання «баявых прыёмаў барацьбы». Таксама законам дазволена без санкцыі суду ўрывацца ў жыллё грамадзян, пры адным толькі падазрэнні, што там адбываецца нешта благое уладам. Пры гэтым стаў больш жорсткім закон «Аб масавых мерапрыемствах» - да мітынгу цяпер прыраўноўваецца любы збор грамадзян.
З асаблівай жорсткасцю дыктатарскі рэжым рэагуе на якую б то ні было фінансавую дзейнасць апазіцыйных сіл. Як у горшыя гады савецкага таталітарызму, у цяперашні час у Беларусі арыштаваны і чакае суда арганізатар фонду дапамогі палітвязьням (Цэнтр «Вясна») Аляксандр Бяляцкі.
Усялякі зварот грамадскіх аб'яднанняў або асобных грамадзян у міжнародныя арганізацыі з скаргай на існуючыя ў Беларусі парадкі зараз можа трактавацца ўладамі як "дзяржаўная здрада» і карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.
Усе згаданыя вышэй рэпрэсіўныя навіны робяць немагчымай або вельмі рызыкоўнай (у прамым сэнсе: людзі рызыкуюць жыццём) дзейнасць грамадскіх арганізацый - і сярод іх дзейнасць нашых калег з Беларускага ПЭН-цэнтра.
Мы, пісьменнікі, члены Рускага ПЭН-цэнтра выказваем сваю салідарнасць з калегамі ў Беларусі і гатоўнасць аказаць ім любую падтрымку, якая толькі ў нашых сілах.
Мы таксама заклікаем калегаў па міжнародным ПЭН-руху падзяліць нашу трывогу з нагоды падзеяў у Беларусі і далучыцца да нашых пратэстаў.

Андрэй Бітаў
Аляксей Сіманаў
Юнна Морыц
Леў Цімафееў
Людміла Ўліцкая
Барыс Яўсееў
Віктар Ерафееў
Канстанцін Кедраў
Вадзім Рабіновіч
Вячаслаў Пьецух

penrussia.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства