Брэст: гарвыканкам замінае дзейнасці апазіцыйнай партыі

2011 2011-10-18T10:04:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" паскардзіліся ў абласны выканаўчы камітэт на рашэнне мясцовага гарвыканкама адмовіць у прадстаўленні юрыдычнага адрасу партыйным структурам.

У гарвыканкаме палічылі, што будынак, які быў пазначаны кіраўніцтвам "Справядлівага свету" для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу брэсцкіх суполак гэтай партыі, спачатку мусіць быць пераведзены ў нежылы фонд.
 
На думку старшыні гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людмілы Дзянісенкі, такое патрабаванне беспадстаўнае і не адпавядае заканадаўству. “Па нарматывах Жыллёвага кодэкса выкарыстанне аднаго з пакояў у прыватным жылым доме для прадстаўлення юрыдычнага адраса цалкам дазваляецца, але ў гарвыканкаме чамусьці лічаць інакш, - кажа Людміла Дзенісенка. – Складаецца ўражанне, што брэсцкія улады наўмысна прынялі рашэнне забараніць легальнае знаходжанне ў Брэсце суполак нашай партыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international