Шлях даўжынёй у тысячу гадоў: адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі

2011 2011-10-17T17:50:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rosemary-thomas-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі

Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі

Што звязвае Вільгельма Заваёўніка, Чарльза Дзікенса, ААН і звычайнага чалавека на лонданскай вуліцы?

Францыя заўсёды ганарылася тым, што прынесла цывілізацыю непакорлівым брытам. І сапраўды, менавіта француз нанёс першы ўдар па практыцы смяротнага пакарання ў Брытаніі.

Неўзабаве пасля заваявання Брытанскіх выспаў Вільгельм Заваёўнік адмяніў гэтае пакаранне. Уплыў караля Вільгельма быў такім глыбокім і ўсеахопным, што і па гэты дзень паўсюдна праяўляецца ў Вялікабрытаніі: у нашай юрыдычнай сістэме, нашай сістэме ўрада, у той неверагоднай архітэктурнай спадчыне, якую ён пакінуў пасля сябе, і нават у нашым ландшафце. Нажаль, гэты натхняльны пачын не быў падтрыманы яго сынам, Вільгельмам Руфусам, які зноў увёў смяротнае пакаранне.

На працягу некалькіх наступных стагоддзяў сітуацыя асабліва не змянялася, пакуль, у канцы 18 стагоддзя, цэлы шэраг парламентарыяў не пачаў надаваць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу. Сэр Уільям Мэрэд, сэр Сэмюэл Ромілі і сэр Джэймс Макінтош адыгралі асноўную ролю ў тым, што пытанне пра смяротнае пакаранне стала актыўна абмяркоўвацца ў Парламенце. Вынікамі гэтых дэбатаў стала паступовае, але няўхільнае памяншэнне колькасці злачынстваў, за якія належала пакаранне ў выглядзе смяротнай кары.

З пачатку 19 стагоддзя кампанія за адмену смяротнага пакарання (або, па крайняй меры, за тое, каб зрабіць яе больш «цывілізаванай») выйшла за сцены Парламента. У ёй прынялі ўдзел і прыватныя асобы - такія, як выбітны брытанскі літаратар таго часу Чарльз Дыкенс, а таксама лабісцкія групы, як напрыклад, рэлігійны рух квакераў.
Барацьба разгарэлася з новай сілай неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калі міжнародная супольнасць у асобе ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, у якой прызнаваліся «годнасць, уласцівая ўсім членам чалавечай сям'і, і роўныя і неад'емныя правы іх». Палата абшчын (ніжняя палата брытанскага парламента) зрабіла некалькі спробаў увесці мараторый або адмяніць смяротнае пакаранне, але ўсе яны былі заблакаваныя Палатай лордаў (верхняй палатай парламента).

З пачатку пяцідзесятых гадоў нарастаючая незадаволенасць грамадскасці стала вылівацца ў патрабаванні канкрэтных дзеянняў. Прычынай гэтай незадаволенасці стаў цэлы шэраг фактараў. Для некаторых гэта была маральная неабходнасць абараняць чалавечую годнасць. Для іншых такой прычынай сталі падрабязнасці выпадкаў, калі судовая памылка пацягнула за сабой пакаранне нявіннага чалавека. Па меры таго, як масавыя друкаваныя выданні паведамлялі ўсе новыя падрабязнасці судовых працэсаў, у якіх абвінавачаным пагражала смяротнае пакаранне, гэтыя працэсы апынуліся пад пільным назіраннем грамадскасці. У выніку дэбаты аб смяротнай кары выліліся з гулкіх залаў Палаты абшчын на вуліцы. Людзі задаваліся пытаннямі: ці мае наогул грамадства права пазбаўляць жыцця? Ці можа пакаранне быць гуманным - як для асуджанага, так і для ката? Ці неабходна захоўваць смяротнае пакаранне ў грамадстве з невысокім узроўнем забойстваў? Ці прадухіляе наяўнасць смяротнага пакарання злачынства?

І, нарэшце, у 1969 годзе «гучны вокліч адабрэння пракаціўся па Палаце абшчын» - як напісала адна з газет - калі, пасля дэбатаў, якія доўжыліся сем гадзін, брытанскі парламент адмяніў смяротнае пакаранне.

Такім чынам, на працягу гэтага доўгага шляху адбылося зрух ад намаганняў зрабіць пакаранне больш «цывілізаваным» да маральнага боку смяротнага пакарання і такіх практычных пытанняў, як, ці можа наогул якая-небудзь юрыдычная сістэма цалкам выключыць памылкі - тым больш незваротныя памылкі.

Некаторыя могуць задацца пытаннем, чаму адна з найстарэйшых дэмакратый у свеце ніколі не праводзіла рэферэндум па гэтым пытанні? Рэферэндумы ў Вялікабрытаніі наогул праводзяцца вельмі рэдка. Калі людзі выбіраюць сваіх дэпутатаў у Парламент, маецца на ўвазе, што яны такім чынам выказваюць давер меркаванню сваіх прадстаўнікоў і іх здольнасці найлепшым чынам прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў - не губляючы пры гэтым з-пад увагі інтарэсы краіны ў цэлым.

Ад вялікага караля да парламентарыяў, ад самых першых грамадскіх арганізацый да простых людзей на вуліцах ... - вось шлях, даўжынёй у тысячу гадоў, вынікам якога стала адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі.

Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international